Аляксандр Лукашэнка патрабуе навесці належны парадак з расходаваннем паліва пры пасяўной кампаніі. Кіраўнік Беларусі звярнуў на гэта ўвагу сёння ў час рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць, у прыватнасці, наведваючы саўгас «Выток» Рэчыцкага раёна.

Кіраўнік дзяржавы асабліва закрануў тэму эканомнага і беражлівага стаўлення да рэсурсаў. «Давядзіце да ўсіх: эканомія павінна быць жэстачайшай, - запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка. — Навядзіце парадак са спажываннем паліва».

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на факты нерацыянальнага расходавання паліва, крадзяжу, што недапушчальна. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што няўхільным патрабаваннем застаецца жорсткае захаванне тэхналагічнай дысцыпліны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?