Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Барыс Джонсан выступіў за ўвядзенне новых санкцый супраць Расіі ў сувязі з сітуацыяй у Сірыі, піша The Guardian. Джонсан спадзяецца пераканаць лідараў краін G7 ў неабходнасці ўвядзення новых санкцый.

Такое ж меркаванне выказаў прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо, паведамляе Reuters. Ён заявіў, што Расіі трэба даць адчуць адказнасць за дзеянні ў Сірыі і падтрымку рэжыму Асада. Трудо падкрэсліў, што Канада настойвае на неабходнасці сыходу Башара Асада са сваёй пасады.

Ён таксама адзначыў, што Канада цалкам падтрымлівае рашэнне ЗША нанесці ракетны ўдар па вайсковай базе сірыйскіх войскаў у сувязі з хімічнай атакай ў правінцыі Ідліб, адказнасць за якую ЗША ўскладаюць на рэжым Асада.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру