11 красавіка ў 18.30 у краме «Акадэмкніга» адбудзецца аўтограф-сесія пісьменніцы Людмілы Рублеўскай.

Нядаўна ў выдавецтве «Янушкевіч» у вядомай пісьменніцы выйшаў новы гісторыка-прыгодніцкі раман «Дагератып».

Сюжэт кнігі закручаны і адбываецца ў двух храналагічных перыядах: канцы ХІХ стагоддзя, калі ва ўвесь рост падымаўся беларускі патрыятызм, і ў нашы ўсім знаёмыя часы. Усё пачынаецца з таго, што малады вучоны Гальяш разам з дзяўчынай з дзіўнай мянушкай Сімка, разбіраючы дзедавы рэчы, выпадкова знаходзяць стары дзённік… Далей адбываюцца неверагодныя падзеі.

Кніга пабачыла свет дзякуючы падтрымцы прыхільнікаў торчасці Людмілы Рублеўскай. З іх дапамогай удалося сабраць патрэбную суму на краўдфандынгавай пляцоўцы Talaka.

Кніга была прадстаўлена на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў лютым 2017 года і атрымала высокую адзнаку чытачоў. Яна за некалькі дзён стала сапраўдным бестселерам сярод кніжных навінак 2017 года.

Спецыяльным госцем на сустрэчы будзе паэт, галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Віктар Шніп.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру