Сын прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Эрык пацвердзіў, што рэакцыя яго сястры Іванкі Трамп паўплывала на рашэнне бацькі нанесці ракетны ўдар па Сірыі. Пра гэта Эрык Трамп распавёў у інтэрв'ю газеце The Telegraph.
Паводле яго слоў, Іванка была забітая горам і абураная жорсткасцю хімічнай атакі ў Сірыі. «Яна — маці траіх дзяцей, і ў яе ёсць ўплыў. Я ўпэўнены, яна сказала: «Паслухай, гэта жудасна». У такія моманты мой бацька будзе дзейнічаць. Але ён усё абдумаў, ён практычны чалавек, які не імпульсіўны», - сказаў Эрык Трамп.
Ён таксама адзначыў, што падтрымлівае дзеянні бацькі ў Сірыі і рады, што ён адказаў менавіта такім чынам.





