Урад Расіі разгледзіць 13 красавіка праект пагаднення аб пастаўках нафты ў Беларусь. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак.
«Наш праект дакумента будзе разглядацца ў гэты чацвер урадам», - сказаў міністр. Ён дадаў, што Міністэрства энергетыкі РФ не мае намеру зацягваць з падпісаннем пагаднення. «Кіраўніцтвам устаноўленыя вельмі кароткія тэрміны», - адзначыў Аляксандр Новак.