Кіраўнікі дзяржаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы 14 красавіка правядуць нефармальную сустрэчу ў Бішкеку. Пра гэта заявіў сёння журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша БелТА.
«Нефармальная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў — членаў АДКБ адбудзецца ў гэтую пятніцу ў Бішкеку», — сказаў Пяскоў.
14 красавіка ў Бішкеку запланавана таксама правядзенне пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).