Грамадзянін Узбекістана Рахмат Акілаў, падазраваны ў здзяйсненні тэракту ў Стакгольме, прызнаў сваю віну ў судзе, перадае Associated Press.
Як распавёў адвакат Акілава Юхан Эрыксан BBC, яго падабаронны прызнае, што панясе пакаранне за гэты ўчынак.
У аўторак, 11 красавіка, у Стакгольме праходзіла пасяджэнне суда, дзе абіралася мера стрымання Акілава. Пасяджэнне прайшло за зачыненымі дзвярыма, пры павышаных мерах бяспекі, адзначае BBC.
7 красавіка мужчына скраў грузавік і наехаў на натоўп людзей на ажыўленай пешаходнай вуліцы Дроттнінггатан у цэнтры Стакгольма. Паліцыя паведамляла пра 15 пацярпелых і чацвярых загінуўшых.
Раней СМІ пісалі, што па справе аб тэракце быў затрыманы яшчэ адзін падазраваны, яго імя не паведамляецца.
Паводле інфармацыі Aftonbladet, пасля затрымання Акілаў заявіў аб тым, што дзейнічаў па ўказе тэрарыстаў з Сірыі і з'яўляецца прыхільнікам тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава».