Як паведамілі ў прэс-службе абласнога ГУ МУС РФ, здарэнне адбылося 10 красавіка каля 16:30 па мясцовым часе ў вёсцы Лаўрыкі, на будаўніцтве аб'екта для ААЗТ «Ручей». Вышыня падзення склала 48 метраў, таму машыніст з Баранавіч загінуў імгненна.

Выкліканыя яго калегамі дактары хуткай дапамогі змаглі толькі канстатаваць яго смерць. Загінуламу праз 3 дні павінна было споўніцца 53 гады.

Па адной з версій, прычынай трагедыі стала тое, што па незразумелай пакуль прычыне кранаўшчык вырашыў працерці шкло кабіны звонку і ўпаў у шахту крана. На гэтай будоўлі ён працаваў з восені мінулага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0