Міністр унутраных спраў Таджыкістана Рамазон Рахімзада выдаў распараджэнне, якім абавязаў усіх супрацоўнікаў органаў унутраных спраў краіны не радзей за раз на месяц наведваць тэатр, паведамляе Інтэрфакс.

mvd.tj

«Прынятае рашэнне аб тым, каб асабовы склад хоць бы раз у месяц наведваў тэатр. Гэтае распараджэнне датычыцца ўсіх супрацоўнікаў, незалежна ад таго, у якім рэгіёне краіны яны праходзяць службу», — паведаміў начальнік прэс-службы МУС Умарджані Эмамалі.

Ён адзначыў, што распараджэнне накіраванае на павышэнне культурнага ўзроўню супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Распараджэнне міністра было выдадзенае пасля таго, як на мінулым тыдні Рахімзада у складзе дэлегацыі МУС наведаў спектакль «Чархі гардон» («Кола лёсу») Нура Табарава ў сталічным тэатры імя Абулкасіма Лахуці.

Раней кіраўнік МУС распарадзіўся аб абавязковай фізічнай падрыхтоўцы ўсіх супрацоўнікаў органаў унутраных спраў краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?