Затрыманы начальнік галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама. Адпаведная інфармацыя размешчаная на сайце КДБ.

«КДБ Рэспублікі Беларусь у рамках процідзеяння карупцыйным праявам выяўленая і спыненая маштабная супрацьпраўная дзейнасць групы службовых асоб на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта С. А. Барысевічам. Затрымана і змешчана пад варту дзесяць чалавек», — гаворыцца ў паведамленні.

Затрыманыя падазраюцца ў тым ліку ў атрыманні хабараў у буйным і асабліва буйным памеры ад прадстаўнікоў прыватных суб'ектаў гаспадарання за спрыяльнае вырашэнне пытанняў аб заключэнні дамоваў (закупкі па завышаных цэнах і інш.) з падпарадкаванымі прадпрыемствамі і арганізацыямі.

У дачыненні да фігурантаў распачатыя крымінальныя справы па артыкулах 430 «Атрыманне хабару» і 432 «Пасрэдніцтва ў хабарніцтве» КК Беларусі. Максімальная санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад пятнаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

«КДБ працягвае правядзенне неабходных следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленне і дакументаванне іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці затрыманых», — адзначылі ў Камітэце дзяржбяспекі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру