Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў пратакол аб прыняцці Чарнагорыі ў НАТА і абвясціў аб гэтым Сенат Кангрэса ЗША. Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Reuters.

Reuters

Reuters

Падпісанне дакумента кіраўніком ЗША афіцыйна завяршыла працэдуру ратыфікацыі Злучанымі Штатамі сяброўства Чарнагорыі ў Паўночнаатлантычным альянсе, паведаміла нацыянальная тэлерадыёкампанія Чарнагорыі (РТЦГ).

Цяпер дакумент павінны ратыфікаваць Іспанія і Нідэрланды. Прычым у Нідэрландах па гэтым пытанні плануецца арганізаваць рэферэндум.

Чарнагорыя атрымала афіцыйнае запрашэнне ў НАТА ў снежні 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?