Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 12 красавіка прыме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін - удзельніц Вышаградскай групы (Венгрыя, Польшча, Славакія, Чэхія) і ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства», якая адбудзецца ў Варшаве (Польшча). Такая інфармацыя размешчаная на сайце МЗС, паведамляе БЕЛТА.
Чакаецца, што ў ходзе сустрэчы будуць абмеркаваны актуальныя пытанні ўзаемадзеяння краін — удзельніц Вышаградскай групы і «Усходняга партнёрства» напярэдадні маючага адбыцца саміту «Усходняга партнёрства».
Запланаваны таксама двухбаковыя сустрэчы Уладзіміра Макея з кіраўніцтвам МЗС краін — членаў Еўрапейскага саюза, дзяржаў «Усходняга партнёрства» і еўраструктур.