У Мінску 12 красавіка ГЦ «Купалаўскі», Камароўскі і Курасоўшчынскі рынкі прапануюць пакупнікам тавары са зніжкай 20%, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

На «Камароўцы» ніжэй на 20% будуць цэны на гародніну і садавіна, зеляніну, мясныя паўфабрыкаты, малочную прадукцыю, спецыі, мяса птушкі і паўфабрыкаты з мяса птушкі, сухафрукты, арэхі, бакалейныя тавары, свежамарожаную рыбу, саленні. Танней таксама будуць кандытарскія і каўбасныя вырабы, сала, тавары для жывёл. Зніжка прадугледжаная на абедзеннае меню ў сталовай, каву на разліў, выпечку ўласнай вытворчасці. Зніжкі абвешчаныя на гаспадарчыя і касметычныя тавары.

Філіял «Курасоўшчынскі рынак» з 20-працэнтнай зніжкай будзе рэалізоўваць гародніну і садавіну, сухафрукты, арэхі, прамысловыя тавары, касметыку і парфумерыю, дзіцячыя цацкі.

Гандлёвы цэнтар «Купалаўскі» зніжае цэны на жаночую вопратку, на сувеніры, галаўныя ўборы, цацкі, кнігі, парфумерна-касметычную прадукцыю, прадукцыю буфета.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру