Беларусь падпісала Мытны кодэкс Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) 11 красавіка. Пра гэта паведамілі расійскія СМІ. Прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант 12 красавіка пацвердзіла гэтую інфармацыю.
У ЕАЭС уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія.
Усе іншыя краіны ЕАЭС падпісалі дакумент на саміце кіраўнікоў ЕАЭС у снежні 2016 года. Аляксандр Лукашэнка на гэты саміт не паехаў і заявіў, што Беларусь нязгодная з Мытным кодэксам, бо некаторыя яго пазіцыі нявыгадныя нашай краіне.
Падпісанню кодэкса Беларуссю папярэднічала зніжэнне аб'ёмаў пастаўкі бязмытнай нафты з Расіі.
Бязмытная нафта, як і газ па зніжанай цане, складаюць субсідыю Масквы адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.
На сустрэчы Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным 3 красавіка былі дасягнутыя дамоўленасці аб аднаўленні ранейшых аб'ёмаў пастаўкі нафты. Узамен за што Расія пагадзілася павялічыць аб'ём субсідый Мінску, пакуль невядома.
ЕАЭС і яго Мытны кодэкс прывязваюць эканоміку Беларусі да расійскай і ўскладняюць пашырэнне гаспадарчых і тэхналагічных сувязяў з Еўрасаюзам.