Кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт лічыць, што ў Расіі павінны распачаць крымінальную справу супраць Мінсельгасхарча Беларусі за ўхіленне ад супрацоўніцтва з Рассельгаснаглядам па выяўленні санкцыйных прадуктаў на межах краіны з ЕС і РФ. Такое меркаванне Данкверт выказаў у інтэрв'ю RNS, піша Tut.by.

vgnki.ru

vgnki.ru

У Беларусі ў дачыненні да Данкверта ідзе праверка пасля заявы Аляксандра Лукашэнкі аб неабходнасці распачаць крымінальную справу з-за абмежаванні доступу на расійскі рынак прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў.

На думку Данкверта, ветэрынарныя і фітасанітарныя службы Расіі і Беларусі павінны прымаць меры пры выяўленні санкцыйнай прадукцыі.

«Калі ёсць якія-небудзь пытанні, мы гаворым: давайце выставім сумесныя пасты на знешняй мяжы Беларусі і ЕС і паглядзім, як вы прапускаеце тавары. Але на гэта атрымліваем адмову», — заявіў ён. Данкверт лічыць, што адмова Мінсельгасхарча з'яўляецца ўскосным паказчыкам зацікаўленасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

«Кажучы мовай той крымінальнай справы, якую могуць завесці супраць мяне, яны патураюць пранікненню санкцыйных прадуктаў у Расію. Таму крымінальная справа, якая з нашага боку павінна быць распачатая, павінна быць распачата супраць усяго Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі ў кантэксце ўхілення ад сумеснай з намі працы, таму што дзеянняў, сумесных з намі, ні на знешняй мяжы, ні на мяжы з Расіяй не было. А санкцыйная прадукцыя намі затрымліваецца», — заявіў Данкверт.

Кіраўнік Рассельгаснагляду адзначыў, што не зацікаўлены ў абмежаванні паставак прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў, ён толькі выконвае ўскладзеныя на яго функцыі. «Як я казаў, адзінае, у чым можна мяне абвінаваціць, - у тым, што мала ўводзіў абмежаванняў на прадпрыемствы, імкнуўся ўрэгуляваць пытанні без гэтага».

Нагадаем, 3 лютага Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў дачыненні да кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта трэба распачаць крымінальную справу. У адказ на гэта Данкверт рэкамендаваў навесці парадак на беларускіх прадпрыемствах. 7 лютага Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі заявіла, што праводзіцца шэраг даследчых праверак па дзеяннях, якія ўтрымліваюць прыкметы дыскрэдытацыі дзелавой рэпутацыі беларускіх прадпрыемстваў. 14 сакавіка ў МУС паведамілі, што праверка ў дачыненні да Данкверта «цяпер у самым разгары».

Сам Данкверт заявіў, што ўстрымаецца ад паездак у Беларусь і што, калі і прыедзе, то «толькі з тэлебачаннем», нягледзячы на запэўніванні кіраўніка Мінсельгасхарча Беларусі Леаніда Зайца, што той гарантуе Данкверту вяртанне ў Расію. Таксама кіраўнік расійскага ведамства папрасіў зняць зь яго абавязкі па кантролі за пастаўкамі тавараў з Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0