Дзярждума РФ падтрымала ў першым чытанні папраўкі ў выбарчае заканадаўства, якія прадугледжваюць перанос выбараў прэзідэнта Расіі ў 2018 годзе з 11 на 18 сакавіка — гэта значыць, на гадавіну анексіі Крыма, паведамляе ВВС.

«За» прагаласавалі 333 дэпутаты з 450. Фракцыя КПРФ, насуперак абяцанням, не галасавала «супраць», а не ўдзельнічала ў галасаванні зусім.

Папраўкі ўнеслі ў Дзярждуму сенатары Андрэй Клішас і Анатоль Шырокаў. У пакеце законапраектаў таксама прапануецца адмяніць выкарыстанне на выбарах адмацавальных пасведчанняў, пашырыць магчымасці назіральнікаў і журналістаў, дазволіць відэаназіранне за выбарамі.

Палітолагі і дэпутаты апазіцыйных фракцый адзначалі, што перанос выбараў звязаны з жаданнем павысіць яўку. раней адзначыў, што аўтары паправак не імкнуліся перанесці дзень галасавання менавіта на дату анексіі Крыма.

Аднак, прадстаўляючы законапраекты, Клішас назваў супадзенне выбараў прэзідэнта з гадавінай далучэння Крыма «пазітыўным», бо яно «мела шырокую грамадскую падтрымку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?