Маладая брытанка загінула ў Ерусаліме ў выніку нападу мужчыны з нажом. Турыстка падвергнулася нападу, калі ехала ў трамваі ў раёне Старога горада, паведамляе ВВС.
Дзяўчыну адправілі ў бальніцу, дзе яна памерла ад ран.
Паводле даных службы ўнутранай бяспекі Ізраіля, нападнік — 57-гадовы палестынец з Усходняга Ерусаліма.
Мясцовыя СМІ паведамляюць, што ён псіхічна нездаровы. Яго затрымалі і даставілі на допыт.
0
0
0
0
0
0