Гэта ўжо трэцяе па ліку «Паўночнае ззянне» для Беларусі. Сёлета ўсе кінападзеі адбудуцца пад лозунгам «Сусвет унутры». «Мы верым, што кожны з нас — гэта цэлы сусвет. А фестываль кіно паўночных і балтыйскіх краін — цэлы сусвет унутры кампактнага кінафестывалю», — кажуць арганізатары.

Агулам гледачоў чакае 14 стужак з Нарвегіі, Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі. Упершыню беларусам тут прэзентуюць фільмы з Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Каманда арганізатараў: Марыя Ярома, Воля Чайкоўская, Алесь Бельскі, Антон Мех

Каманда арганізатараў: Марыя Ярома, Воля Чайкоўская, Алесь Бельскі, Антон Мех

Вось толькі некалькі цікавінак з таго, што нам абяцаюць арганізатары. Упершыню ў праграме прадставяць два дакументальныя фільмы: эстонскі «Мурашнік» пра гаражы ў Талінcкім раёне Ласнямяэ, які з'яўляецца пабрацімам Партызанскага раёна ў Мінску, і ісландскі дакументальны фільм «Усім відовішчам відовішча», музыку для якога пісалі гіганты ісландскай музычнай сцэны «Sigur Ros».

Акрамя паказаў, фестываль прапануе пашыраную праграму дадатковых мерапрыемстваў: майстар-класы кінематаграфістаў, кінакрытыкаў і дызайнераў. Імёны запрошаных гасцей сапраўды ўражваюць: фінскі прадзюсер Каарле Ахо, намінаваны на Оскар за найлепшы фільм на замежнай мове, расійскі кінакрытык, спецыяліст па скандынаўскім кіно Антон Долін і інш.

Афіцыйнае адкрыццё фестывалю — 20 красавіка ў Мінску. Цэны на ўсё гэта відовішча дэмакратычныя, усяго 5 рублёў.

З поўнай праграмай можна пазнаёміцца на афіцыйным сайце мерапрыемства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?