Восем машын сутыкнуліся раніцай на МКАД, паведаміла БЕЛТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Маскоўскага раёна ГУУС Мінгарвыканкама Любоў Трапашка.

Фота АДАІ Маскоўскага раёна ГУУС Мінгарвыканкама

Фота АДАІ Маскоўскага раёна ГУУС Мінгарвыканкама

Здарэнне адбылося каля 8.45. Кіроўца Opel стаў тармазіць, пабачыўшы затор. Ззаду ў яго ўрэзаўся Renault. Ужо ў Renault стукнуўся Mercedes, Mercedes сутыкнуўся з Volkswagen. За апошняй машынай рухаўся кіроўца BMW, які паспеў спыніцца. Але ў яго задні бампер урэзалася Honda. За імі сутыкнуліся яшчэ адзін Volkswagen і Hyundai, распавяла Любоў Трапашка.

Усяго адбыліся тры ДТЗ з васьмю ўдзельнікамі. На чатырох кіроўцаў складзеныя адміністрацыйныя пратаколы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0