Малады чалавек, які атрымаў траўмы ад выбухной прылады ў чацвер у Санкт-Пецярбургу, вырабіў яе самастойна, паведамілі ў Следчым камітэце Расіі.

«З матэрыялаў крымінальнай справы вынікае, што непаўнагадовы з'яўляецца студэнтам першага курса адной з ВНУ Санкт-Пецярбурга. Захапляючыся хіміяй, ён, у прыватнасці, вырабіў самаробную выбухную прыладу», — гаворыцца ў заяве ведамства.

У кватэры маладога чалавека праведзены ператрус, дапытаныя відавочцы, сваякі і знаёмыя, паведамілі ў СКР.

Пацярпелы — юнак 1999 года нараджэння — знаходзіцца ў рэанімацыі, пагрозы яго жыццю няма, паведаміла днём раней віцэ-губернатар Пецярбурга Ганна Міцяніна. Паводле даных СМІ, яму адарвала руку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру