Хакеісты юнацкай (U-16) каманды «Брэста» прайгралі «Кошыцэ» ў матчы за трэцяе месца на велікодным турніры ў Чэхіі. Пасля фінальнай сірэны берасцейцы вырашылі пагутарыць з супернікамі. Справа скончылася масавай бойкай, ад спробаў разняць якую арбітры даволі хутка адмовіліся. Аднак праз пару хвілін здымкі бойкі аператар вельмі своечасова перавёў камеру ў іншы канец пляцоўкі — і мы ўбачылі, як суддзя спачатку спрабуе ўцячы ад гульца «Брэста», а потым вымушаны ўступіць з раззлаваным беларусам у бой. Урэшце гульцы трохі супакоіліся і пад наглядам трэнераў і балельшчыкаў сышлі ў распранальню.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру