Пад Рэчыцай браканьер пры затрыманні спрабаваў «падставіць» свайго выпадковага спадарожніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

У Рэчыцкім раёне супрацоўнікі ДАІ спынілі для праверкі аўтамабіль «Мэрсэдэс» пад кіраваннем жыхара аграгарадка Перасвятое і ў багажніку выявілі сумкі з мясам. Пры дэталёвым аглядзе салона аўтамабіля былі знойдзеныя таксама чатыры гільзы да гладкаствольнай стрэльбы. Выказаўшы здагадку, што гэта здабытая незаконна дзічына, праваахоўнікі выклікалі на месца супрацоўнікаў Гомельскай ахоўнай інспекцыі. Пры гэтым у салоне машыны знаходзіўся таксама жыхар Рэчыцы — выпадковы спадарожнік.

Кіроўца аўтамабіля стаў сцвярджаць, што сумкі з мясам належаць яго спадарожніку, якога ён пагадзіўся падвезці. Пасажыр ўпэўніваў у зваротным, тлумачачы, што сеў у свой «Мэрсэдэс» з пустымі рукамі. Для пацверджання сваёй недатычнасці да незаконнага палявання мужчына добраахвотна аддаў на экспертызу верхнюю вопратку і абутак.

На наступны дзень кіроўца з'явіўся з павіннай і распавёў, што падстрэліў казулю на тэрыторыі Ровенскай-Слабадской паляўнічай дачы, скарыстаўшыся нелегальнай зброяй. Браканьер раскаяўся і паказаў месца здабычы жывёлы і выдаў свой схрон — прысыпаную старой лістотай стрэльбу. Прычыненую прыродзе шкоду ў памеры Br2,7 тыс мужчына кампенсаваў у той жа дзень. Гэта не пазбавіць парушальніка ад адказнасці, аднак можа істотна змякчыць пакаранне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру