Reuters.com

Reuters.com

Большасць грамадзян Турцыі, паводле папярэдніх вынікаў, прагаласавалі на канстытуцыйным рэферэндуме за радыкальнае пашырэнне паўнамоцтваў прэзідэнта і ператварэнне краіны з парламенцкай у прэзідэнцкую рэспубліку.

Па выніках падліку пашырэнне паўнамоцтваў прэзідэнта падтрымалі 51,3 працэнтаў турак. Яўка на рэферэндуме перавысіла 86%.

Рэферэндум быў ініцыяваны дзеючым прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. З улікам вынікаў галасавання ён зможа кіраваць краінай да 2029 года. У 2019 годзе адбудуцца чарговыя выбары прэзідэнта, тэрмін яго паўнамоцтваў — пяць гадоў, адзін чалавек мае права займаць гэтую пасаду два тэрміны запар. Цяперашні тэрмін Эрдагана абнуляецца з-за змены заканадаўства.

У адпаведнасці з рэформай у Турцыі касуецца пасада прэм'ер-міністра. Прэзідэнт атрымлівае права прызначаць міністраў і амаль усіх суддзяў Канстытуцыйнага суда, распускаць парламент і ўводзіць надзвычайнае становішча.

Эрдаган знаходзіцца ва ўладзе ў Турцыі з 2003 года, калі ён заняў пасаду прэм'ер-міністра. Роля прэзідэнта тады была цырыманіяльнай. З 2014 года ён з'яўляецца прэзідэнтам краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0