фота прэс-службы Мінабароны Беларусі

фота прэс-службы Мінабароны Беларусі

Генадзь Казакоў вызвалены ад пасады начальніка сувязі Узброеных Сіл — начальніка ўпраўлення сувязі Генеральнага штаба Узброеных Сіл. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі.

Сваім указам кіраўнік дзяржавы таксама ўзгадніў прызначэнне Генадзя Казакова дырэктарам ААТ «Агат - сістэмы кіравання» — кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання».

Пра Генадзя Казакова вядома няшмат. Ён нарадзіўся 4 студзеня 1964 года ў вёсцы Семукачы Магілёўскага раёна. У 1985 годзе з адзнакай скончыў Ульянаўскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча сувязі, з адзнакай. З 1985 па 1998 працаваў на розных пасадах у 86-й брыгадзе сувязі. З 1998 па 2000 год з'яўляўся слухачом Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, якую скончыў на выдатна. У 2005 годзе быў прызначаны начальнікам сувязі Узброеных Сіл - начальнікам упраўлення сувязі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0