Супрацоўнікі праваахоўных органаў выйшлі на след меркаванага арганізатара тэракту ў метро Санкт-Пецярбурга Аброра Азімава, правяраючы тэлефонныя кантакты Акбаржона Джалілава, які прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне.

Пра гэта паведамляе «Коммерсант» са спасылкай на крыніцы, блізкія да расследавання.

Па дадзеных суразмоўцаў выдання, Азімаў быў адзіным з удзельнікаў тэрарыстычнай групы, з кім Акбаржон Джалілаў звязаўся па тэлефоне перад тэрактам, як мяркуецца, паведаміўшы, што гатовы арганізаваць выбух.

Пасля тэракту Азімаў, па дадзеных выдання, спрабаваў схавацца — не з'яўляўся ў здымнай кватэры і пазбавіўся сваіх тэлефонаў. Аднак 17 красавіка ён набыў пару новых сотавых тэлефонаў і сім-карты. Актываваўшы адну з сім-кар ён выдаў сваё месцазнаходжанне і быў затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0