У вёсцы Ровенская Слабада Рэчыцкага раёна прыбіраць аддзяленне пошты запрашаюць за.. 6 рублёў на месяц. Гэта вынікае з абвесткі, якую даслалі слухачы.

Гэта не памылка, за штодзённую працу абяцаюць такі заробак.

«Не, гэта не памылка, такі заробак. Працаваць трэба штодзень, як працуе аддзяленне сувязі, у любы зручны час па графіку працы аддзялення», — адказалі Еўрарадыё па нумары, які пазначаны ў абвестцы.

Пры гэтым у аддзеле кадраў на пошце ў Рэчыцы паведамілі, што ў штаце ў Ровенскай Слабадзе няма прыбіральшчыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0