А 9.30 18 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёну Менску меў пачацца суд над кіраўніцай зарэгістраванага ў Літве «Дома правоў чалавека» Тацянай Равякай.

Паводле пратаколу міліцыі 26 сакавіка, праваабаронца нібыта брыдкасловіла і размахвала рукамі на менскай Кастрычніцкай плошчы ў час стыхійнай акцыі салідарнасьці з затрыманымі днём раней. Равяка гэта абвяргае: маўляў, «а царкву таксама я разбурыла?».

Фонд дамоў правоў чалавека зьвярнуўся да старшыні суду Цэнтральнага раёну Менску з заклікам не рабіць з разгляду справы прыклад перасьледу і запалохваньня праваабаронцаў.

Тацяна Равяка сваёй віны не прызнае. Судзіць праваабаронцу будзе судзьдзя Вікторыя Шабуня, якая была ў сьпісе неўязных у краіны Эўразьвязу і ЗША за датычнасьць да рэпрэсій супраць актывістаў. Але суд яшчэ не пачаўся, затрымліваецца адвакат.

На суд над Тацянай Равяка прыйшло шмат журналістаў і праваабаронцаў. Праваабаронцы зрабілі ў судзе калектыўны здымак «на памяць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?