Расія падтрымала Алену Купчыну ў якасці кандыдата ад Беларусі на пост генсека АБСЕ, паведамілі БелТА ў МЗС РФ.
«17 красавіка міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў правёў сустрэчу з Аленай Купчыной, паслом Беларусі ў Аўстрыі, пастаянным прадстаўніком пры АБСЕ і кандыдатам на пасаду генеральнага сакратара OБСE, — праінфармавалі ў расійскім знешнепалітычным ведамстве. — Была абмеркавана праблематыка АБСЕ, у тым ліку ход конкурсу на замену яе генеральнага сакратара. З расійскага боку выказаная падтрымка беларускаму кандыдату».