У Мінску дзве праектаваныя вуліцы хочуць назваць Пільніцкай і Лапаравіцкай, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Так, камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Мінска ўнесла ў Мінгарсавет прапанову аб прысваенні найменняў праектаваным вуліцам, размешчаным у раёне жылой сядзібнай забудовы былой вёскі Зацень.

Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама прымае меркаванні мінчан па прапанаваным найменні вуліц на працягу наступных двух тыдняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0