Фота Ірыны Арахоўскай

Сацыяльнаму актывісту Змітру Паліенку, які мусіць адбыць паўтары гады прысуджанага тэрміну ў сувязі з адменай адтэрміноўкі пакарання, у якасці месца зняволення прызначылі папраўчую калонію №2 у Бабруйску, у якой адбываў пакаранне ні адзін палітычны вязень.

Пра гэта «Вясне» стала вядома 18 красавіка.

Сярод тых, хто ў папярэднія гады ў ПК-2 адбываў тэрміны паводле палітычна матываваных прысудаў, былі Андрэй Кім, Зміцер Дрозд, Андрэй Пратасеня, Алесь Бяляцкі. Таксама ў гэтай калоніі на ўзмоцненым рэжыме адбываў пакаранне па першай крымінальнай справе Андрэй Бандарэнка.

Зміцер Паліенка, паводле існуючых працэдураў, пасля прыбыцця ў калонію мусіў быць змешчаны ў так званы «каранцін» — закрыты атрад, у якім новыя вязні знаходзяцца два тыдні — за гэты час яны праходзяць медабследванне, а адміністрацыя вывучае іх справы і прыглядаецца да іх саміх, афармляе ўліковыя дакументы, пасля чаго размяркоўвае па атрадах.

Праваабаронцы заклікаюць да падтрымкі вязня.

Змітру Паліенку
ПК-2, у каранцін,
вул. Сікорскага, 1, г. Бабруйск,
Магілёўская вобласць, 213800

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру