На суд з невядомых прычынаў не з'явіўся абаронца, з якім папярэдне Таццяна Равяка заключыла дамову.

Адвакату званілі на мабільны тэлефон, суд нават зрабіў запыт праз міліцыю, але прычыну няяўкі адваката высветліць не ўдалося.

Таццяна Равяка ўрэшце вырашыла абараняць сябе сама і напісала адпаведную заяву, але цяпер ужо суддзя Вікторыя Шабуня вырашыла, што працэс нельга працягваць без высвятлення прычыны адсутнасці адваката і перанесла пасяджэнне на 26 красавіка.

Праваабаронцу з «Вясны», прэзідэнтку Беларускага дома правоў чалавека ў Вільні Таццяну Равяка вінавацяць у непадпарадкаванні міліцыі і брыдкаслоўі падчас акцыі салідарнасці з затрыманымі на Дзень Волі, якая прайшла на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску 26 савіка. Тады міліцыя затрымала каля 40 удзельнікаў акцыі. Таццяна Равяка сваёй віны не прызнае, сцвярджае, што была на плошчы як праваабаронца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру