ДАІ на адкрыцці мотасезона ў Мінску 23 красавіка правядзе практычны экзамен на катэгорыі А1 і А, паведаміла БЕЛТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ РУУС Фрунзенскага раёна сталіцы Алена Волчак.

Практычны экзамен на права кіравання матацыклам можна здаць на аўтастаянцы Лядовага палаца спорту па вуліцы Прытыцкага, 27, пачнецца ён у 10.00.

«На адкрыцці мотасезона Дзяржаўтаінспекцыяй будзе дадзеная магчымасць здаць практычны экзамен грамадзянам, якія маюць пасведчанне кіроўцы і хочуць адкрыць А1. Тыя, хто раней прайшоў практычнае навучанне, зможа паспрабаваць здаць на правы катэгорыі А», — патлумачыла Алена Волчак. Яна нагадала, што падрабязнасці здачы і аплаты паслуг размешчаны на сайце мінскай ДАІ ў раздзеле «Экзаменацыйная дзейнасць». Кіроўцы, у якіх ёсць катэгорыя В і вышэй, могуць атрымаць катэгорыю А1, здаўшы толькі практычны экзамен, а потым, праз два гады, аўтаматычна адкрыць катэгорыю А. Існуе магчымасць атрымаць катэгорыю А адразу, для гэтага неабходна прайсці навучанне ў моташколе і потым здаць практычны экзамен у ДАІ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру