Міліцыя спрабавала сарваць сустрэчу Маскіма Вінярскага з паплечнікамі, адвёзшы яго ў Маскоўскі РУУС Менску. Але ён сам вярнуўся да турэмнай брамы.

Максіма Вінярскага, каардынатара грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь», сваякі, аднадумцы і журналісты чакалі а 15-й гадзіне. Але ў прызначаны час актывіст на волю ня выйшаў.

Хутка стала вядома, што з ізалятара яго адвезьлі ў РУУС Маскоўскага раёну Менску. Але ён вярнуўся да турмы на Акрэсьціна і ўсё ж сустрэўся там са сваякамі і паплечнікамі. Запэўніў, што ўсё ў яго ў парадку, настрой захаваў бадзёры, пляны на будучыню мяняць не зьбіраецца.

«Галоўнае, каб усё ўрэшце было добра ў нашай краіне», — падсумаваў актывіст.

27 сакавіка суд Першамайскага раёну сталіцы пакараў актывіста 8 суткамі адміністрацыйнага арышту за «дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі» падчас акцыі на Дзень Волі. Але ўжо падчас адбыцьця тэрміну ён атрымаў яшчэ 10 сутак дадаткова — гэтым разам яго асудзілі за абарону Курапатаў.

Заўтра на волю мае выйсьці апошні вязень, арыштаваны за адзначэньне Дня Волі ў Менску — Леанід Кулакоў. Яго пакаралі найбольшым арыштам — на 25 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?