Больш за 90 чалавек эвакуяваныя з-за пажару ў школе ў Гродне, паведамілі ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС.
Пра пажар у будынку СШ №4 па вуліцы Лермантава паведаміў відавочца. Гарэў драўляны будынак. Праз пяць хвілін першыя разлікі ратавальнікаў былі на месцы.
«Да прыбыцця падраздзяленняў МНС завуч арганізавала эвакуацыю дзяцей і супрацоўнікаў. Усяго 93 чалавекі — 68 выхаванцаў і 25 выкладчыкаў», — адзначылі ў МНС. Пацярпелых ад пажару няма.
У навучальным класе матэматыкі-інфарматыкі выяўленае гарэнне мэблі і аргтэхнікі. Плошча пажару склала каля 50 кв. м. Ратавальнікі не дапусцілі распаўсюджвання пажару за межы памяшкання.
На ліквідацыю спатрэбілася менш за дзесяць хвілін. Агнём пашкоджанае аздабленне сцен, маёмасць у пакоі, закураныя сцены і столь у калідоры. Прычына пажару высвятляецца.





