У Турцыі пры крушэнні паліцэйскага верталёта загінулі ўсе 12 чалавек, якія знаходзіліся на борце, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паліцэйскі верталёт Sikorsky разбіўся ў правінцыі Тунджэлі праз 10 хвілін пасля ўзлёту. На яго борце знаходзіліся сем паліцэйскіх, суддзя, вайсковец і тры члены экіпажа. Ніхто з іх не выжыў.

Паводле папярэдніх даных, верталёт пацярпеў крушэнне з-за дрэнных пагодных умоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна