Агенцтва Reuters паведаміла аб гібелі яшчэ двух расіян у ходзе баёў за Пальміру ў Сірыі. Гаворка ідзе пра 41-гадовага Аляксея Сафонава (загінуў у сярэдзіне сакавіка) і 46-гадовага Уладзіміра Плюцінскага (загінуў у пачатку лютага), піша DW.

Сафонаў быў пахаваны на хутары Паштовым у Растоўскай вобласці. Адзін з яго сваякоў, некалькі суседзяў і мясцовы чыноўнік пацвердзілі агенцтву даныя аб яго гібелі ў Сірыі. Абставінаў таго, што здарылася, яны не ведаюць. Па словах сваяка, да адпраўкі ў Сірыю Сафонаў ваяваў на баку сепаратыстаў ва Украіне. Паводле інфармацыі Reuters, на момант смерці ён не знаходзіўся ў шэрагах расійскай арміі.

Плюцінскі быў выхадцам са станіцы Казанская Краснадарскага краю. Паводле выпісу з пасведчання аб смерці, ён быў забіты ў сірыйскім Таісе, размешчаным недалёка ад Пальміры. Яго сваячка пацвердзіла гэтую інфармацыю і ўдакладніла, што на момант смерці Плюцінскі ў войску не служыў.

У расследаванні Reuters фігуруе таксама 27-гадовы Міхаіл Няфёдаў, забіты ў Сірыі ў лютым. Пра яго гібель раней пісала група незалежных даследчыкаў Conflict Intelligence Team. Паводле іх даных, Няфёдаў быў родам з горада Міяс Чэлябінскай вобласці. Па словах сваякоў, ён ваяваў у Сірыі не як вайсковец расійскай арміі, а як супрацоўнік прыватнай ваеннай кампаніі. Да гэтага ён удзельнічаў у ваенных дзеяннях на ўсходзе Украіны на баку сепаратыстаў.

Раней СМІ неаднаразова пісалі, што ў складзе расійскіх падраздзяленняў у Сірыі ваююць не толькі вайскоўцы, але і людзі, якія працуюць на прыватныя ваенныя кампаніі. Фармальна яны лічацца грамадзянскімі асобамі, хоць і ўдзельнічаюць у наземных аперацыях пад ваенным камандаваннем, як адзначае Reuters. Мінабароны афіцыйна не пацвярджае гэтую інфармацыю і не выдае страты сярод іх. У выніку, па падліках Reuters, у агульнай колькасці ў баях за Пальміру з канца студзеня да канца сакавіка загінуў 21 расіянін, а паводле даных Мінабароны — толькі пяцёра.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру