Чвэрцьфінальны матч Лігі чэмпіёнаў паміж мадрыдскім «Рэалам» і мюнхенскай «Баварыяй» стаў сапраўдным упрыгожаннем турніра.
У першай гульні іспанцы выйгралі 2:1 і спадзяваліся адстаяць сваю перамогу.
У матчы ў адказ было ўсё — пенальці, гол у свае вароты, чырвоная картка, дадатковы час, спрэчныя рашэнні суддзі…
Фанаты «Баварыі» даводзяць, што другой жоўтай карткі ў Відаля не было, а пераможны гол Крышціяну Раналду забіў з афсайда.
Заўзятары «Рэала» парыруюць тым, што пенальці ў іх вароты, з якога і закруцілася інтрыга, быў надзвычай сумнеўным. Ды і Відаль мог быць выдалены нашмат раней…
Асноўны час матча скончыўся з лікам 2:1 на карысць «Баварыі», а ў дадатковы час «Рэал» забіў суперніку тры галы.
Такім чынам, агульная перамога «Рэала» з лікам 4:2. Тры мячы забіў Крышціяну Раналду. Ён дасягнуў фантастычнага выніку — сто галоў у Лізе чэмпіёнаў за кар'еру.





