Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 19 красавіка зніжаецца з 15% да 14% гадавых, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

Зніжаюцца стаўка рэфінансавання — з 15% да 14% гадавых — і стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях Нацыянальнага банка па падтрымцы бягучай ліквіднасці банкаў - з 18% да 17% гадавых. Акрамя таго, зніжаны стаўкі па пастаянна даступных аперацыях выключэння ліквіднасці - з 10% да 9% гадавых.

Стаўка рэфінансавання зніжана ў Беларусі чацвёрты раз з пачатку года. Так, з 18 студзеня яна знізілася з 18% да 17% гадавых, з 15 лютага - з 17% да 16% гадавых, а з 15 сакавіка - з 16% да 15% гадавых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0