Прадстаўнікі Беларусі на «Еўрабачанні-2017» Naviband далі прэс-канферэнцыю ў рэдакцыі «Камсамольскай праўды» ва Украіне. Падчас як Ксенія Жук і Арцём Лук'яненка распавялі падрабязнасці нумара, з якім з'явяцца на сцэне конкурса ў Кіеве. 

Naviband з вядучым «Еўрабачання-2017» Цімурам Мірашнічэнкам і промаменеджарам Сяргеем Андрыянавым.

Naviband з вядучым «Еўрабачання-2017» Цімурам Мірашнічэнкам і промаменеджарам Сяргеем Андрыянавым.

Па словах музыкаў, падрыхтоўкай нумара займаецца ўкраінская каманда прафесіяналаў, якая рыхтавала да выступу Злату Огневіч і Джамалу. Гэта харэограф Таццяна Астраверх, стыліст Джамалы Дзмітрый Курата, а таксама рэжысёрская група. Будавацца нумар будзе вакол палёту, што, на думку ўдзельнікаў гурта, адпавядае іх песні. На сцэне Ксюша і Арцём будуць удвох (без бэнду), але разам з чатырма бэк-вакалістамі (трыа «Беатрыс» і Міхаіл Сасуноў).

«Нам падабаецца медыя-прастора Украіны, як развіваюцца музыкі, якія матэрыялы выходзяць, таму мы і вырашылі рыхтаваць нумар у Кіеве», — кажуць музыкі.

Рэпетыцыі дуэта адбываюцца ў Кіеве, куды ім даводзіцца часта лятаць. У Мінску Ксюша і Арцём наведваюць урокі вакалу ў Вольгі Драздовай. Усе выдаткі ўдзелу гурта на конкурсе ўзяла на сябе Белтэлерадыёкампанія. Промаменеджар гурта — Сяргей Андрыянаў.

Naviband выступяць у другім паўфінале «Еўрабачання» 11 траўня пад нумарам 15.

23 красавіка музыкі сыграюць акустычны канцэрт у мінскім Палацы прафсаюзаў, які стане «провадамі» Naviband на конкурс у Кіеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?