Беларусь у красавіку цалкам пагасіла запазычанасць за прыродны газ, але гэта не прывядзе да зніжэння золатавалютных рэзерваў краіны. Пра гэта журналістам 19 красавіка заявіў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны.

Прадстаўнік Нацбанка пацвердзіў, што ў красавіку Беларусь пагасіла запазычанасць у 726,2 мільёна даляраў за расійскі газ. Доўг быў пагашаны часткова за кошт золата-валютных рэзерваў, часткова — з бягучай ліквіднасці, які не адносіцца да ЗВР.

«Але мы гэтыя выдаткі кампенсуем. У Нацбанка ёсць розны інструментар, у прыватнасці аблігацыі, каб кампенсаваць гэты адток», — адзначыў Надольны.

Па дадзеных на 1 сакавіка 2017 года золатавалютныя рэзервы Беларусі ў міжнародным вызначэнні складалі 5,022 млрд даляраў у эквіваленце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0