Намеснік старшыні КДБ Ігар Сергіенка падчас свайго выступу ў Палаце прадстаўнікоў 19 красавіка анансаваў шэраг зменаў, якія маюць унесці ў некаторыя законы па пытаннях барацьбы з тэрарызмам.

Ігар Сергіенка.

Ігар Сергіенка.

Так, заканадаўства плануецца дапоўніць тэрмінам «крытычна важныя аб'екты», пашкоджанне якіх можа прывесці да сур'ёзных наступстваў у арганізацыі жыццядзейнасці населеных пунктаў. Паводле папярэдніх падлікаў, такіх аб'ектаў у Беларусі — 865. 

Таксама ў фармулёўку закона аб антытэрарыстычнай дзейнасці плануецца ўвесці адказнасць за фінасаванне праезду да месца навучання тэрарыстычнай дзейнасці. 

Апроч таго — трохі зменяцца функцыі пагранічнікаў, якія змогуць аказваць дапамогу мытным органам у выяўленні небяспечных рэчываў. 

Плануецца таксама змяніць крытэрыі, па якіх арганізацыя будзе прызнавацца тэрарыстычнай, але ўсе гэтыя крытэрыі не агучваліся.

Яшчэ з істотнага — змены ў заканадаўстве дазволяць прыцягваць узброеныя сілы ў зону правядзення контртэрарыстычнай аперацыі.

Паводле Сергіенкі, змены скіраваныя на папярэджанне тэрарызму і прывядзенне заканадаўства да міжнародных стандартаў. 

Сергіенка пазбег размовы з журналістамі пасля свайго выступу. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?