Сталічныя ўлады задумаліся аб пераносе «мотавелазавода» у кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень». Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» распавёў кіраўнік раённай адміністрацыі Ленінскага раёна Пётр Шостак.
«Праглядаецца будучыня велазавода. Перанос вытворчасці ў кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» дапаможа вырашыць многія пытанні і, самае галоўнае, захаваць айчынны брэнд», — распавёў ён.





