Суд Кастрычніцкага раёна Гродна вынес рашэнне па справе аб апублікаваным на закрытым сайце знаёмстваў для гомасэксуалаў інтымнага сэлфі. Гродзенца прысудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай прысуду на год. Акрамя таго, мужчыне давядзецца 60 гадзін выконваць грамадска карысныя працы. Судовы прысуд 47-гадовы гродзенец не абскарджваў.

— Не бачу сэнсу, — кажа Алег і дадае, што быў здзіўлены, калі прачытаў тэкст прысуду, - калі ў пачатку было напісана правільна — размясціў сэлфі на спецыялізаваным сайце, то праз некалькі абзацаў, паводле матэрыялаў справы, я нібыта размяшчаў сваю фатаграфію ў сетцы «Укантакце», хоць акаўнта там у мяне не было. Атрымліваецца, што для суда і следчых органаў няма ніякай розніцы, дзе і калі былі размешчаныя фатаграфіі.

Нагадаем, гродзенец два гады таму размясціў сваю анкету на спецыяльным закрытым сайце знаёмстваў для гомасэксуалаў. Сярод іншых фатаграфій былі і дзве пікантныя карцінкі. Спецыфіка сайта такая, што гэтыя эратычныя сэлфі могуць бачыць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі. На сайце ёсць папярэджанні аб тым, што там змяшчаецца эратычны кантэнт і ўваход строга пасля паўналецця.

У канцы студзеня 2017 года дадому да мужчыны прыйшлі праваахоўнікі з ператрусам. Канфіскавалі камп'ютар і тэлефон. Праз два дні па факце размяшчэння ў інтэрнэце пікантных фатаграфій была заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?