Трагедыя здарылася ўвечары 18 красавіка.

Следчы камітэт паведаміў, што на будоўлі загінуў адзін з рабочых — сарваўся падчас правядзення мантажных работ.

Са слоў чытачоў Onliner.by, мужчына зваліўся пры мантажы апалубкі.

«Спачатку ўпаў ён, а следам — драўляныя канструкцыі. Ён упаў са зваротнага боку дома ва ўсіх на вачах. Рукі потым яшчэ гадзіну трэсліся. Пасля здарэння нам сказалі не выходзіць на працу. Што будзе далей, я не ведаю», — паведаміў адзін з відавочцаў.

Па факце здарэння следчыя праводзяць праверку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?