ДТЗ адбылося раніцай 19 красавіка на 600-м кіламетры аўтадарогі Брэст — Мінск — мяжа Расіі.
Каля 5 гадзіны раніцы адбылося лабавое сутыкненне аўтамабіляў «Мазда 626» і «Інфініці». Кіроўца і пасажырка «Мазды» загінулі на месцы ДТЗ. Кіроўца другой легкавушкі (грамадзянін Беларусі, які пражывае ў Маскве) дастаўлены ў бальніцу.
Паводле папярэдняй версіі, на гэтым участку дарогі завяршаліся рамонтныя работы, рух быў арганізаваны па сустрэчнай паласе. Кіроўца аўтамабіля «Мазда» не ўлічыў дарожныя знакі і не вярнуўся ў сваю паласу. Ён праехаў каля кіламетра па сустрэчнай, пасля чаго і адбылося сутыкненне, паведамляюць у віцебскай ДАІ.
У дадзены момант высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.





