19 красавіка пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы аператара тэлеканала «Белсат» Аляксандра Любенчука 

31 сакавіка ў Мінску адбыліся ператрусы ў двух офісах «Белсату». У адным з офісаў, калі ў яго ўварваліся міліцыянты, знаходзіўся Аляксандр Любянчук. Аператара, які акрэдытаваны беларускім МЗС, завезлі ў Першамайскі РУУС Менску, дзе на яго склалі пратакол за нецэнзурную лаянку (дробнае хуліганства, артыкул 17.1 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях).

У выніку суддзя Юрый Гарбатоўскі аб’явіў перапынак да 20 красавіка, бо не з’явіліся сведкі, якія павінны былі даць паказанні наконт таго, што ён нібыта лаяўся матам у РАУС. Новае паседжанне прызначанае на заўтра 15:00, паведамляе сайт тэлеканала.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру