У работу сталічнай падземкі 22-25 красавіка ўносяцца змены, паведамілі БЕЛТА ў КУП «Мінскі метрапалітэн».

22 красавіка метро будзе працаваць па графіку суботняга дня, але з карэкціроўкай графіка руху цягнікоў. Так, з 7.00 і да 9.00 інтэрвал паміж складамі на абедзвюх лініях складзе 3 хвіліны, а з 9.00 і да 19.00 - 5-6 хвілін. Пасля 19.00 рух цягнікоў вернецца ў звычайны графік суботняга дня.

23, 24 і 25 красавіка цягнікі пойдуць па графіку нядзельнага дня.

«У выпадку магчымага павелічэння пасажырапатоку ў метрапалітэне прадугледжаны адпаведны рэзерв па абедзвюх лініях для аператыўнага падлучэння да перавозак», - паведамілі на прадпрыемстве.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру