У расійскай газеце «Камсамольская праўда» нечакана выйшаў тэкст, які ўхваляе былога лідара Паўночнай Карэі Кім Ір Сэна.

Кім Ір Сэн (1912-1994) — заснавальнік ідэй чучхэ, дзед сённяшняга кіраўніка Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына.

Тэкст артыкула ў «Камсамолцы», напісаны грувасткай мовай камуністычнай агіткі:

«Гісторыя памятае шмат вялікіх людзей. Аднак раней не было такога вялікага чалавека, як Прэзідэнт сацыялістычнай Карэі Кім Ір Сен, які са стагоддзя ў стагоддзе заслугоўвае ўсхвалення і павагі.

Пасля вызвалення краіны Кім Ір Сен, зыходзячы з непарушных прынцыпаў самастойнасці, высунуў лінію дзяржаўнага будаўніцтва, не пераймае манеры іншых краін, а адпаведную рэальных умоў краіны і інтарэсам карэйцаў і пабудаваў сапраўдную краіну народа, дзе народ стаў гаспадаром усяго і ўсё пастаўлена на службу народу. З невычэрпнай моцай ідэй чучхе ён атрымаў вялікую перамогу ў Айчыннай вызваленчай вайне (карэйская вайна 1950 - 1953 гадоў) супраць ваенных агрэсараў - 16 краін на чале з ЗША».

Цікава, што пазначаны артыкул як рэкламны.

Хутчэй за ўсё, гэтая рэклама прысвечаная дню нараджэння Кім Ір Сэна, які нарадзіўся 15 красавіка. У Паўночнай Карэі гэты дзень называецца Днём Сонца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?