Тэлевядучая Ганна Бонд у сваім фэйсбуку запосціла скрыншот з інстаграма часопіса «Культ», дзе галоўная рэдактарка Наталля Кандраценка працытавала папулярны ў інтэрнэце жарт.
Наталля Кандраценка вядомая не толькі як бізнэс-ледзі, але і як спадарожніца першага віцэ-прэм'ера Беларусі Васіля Мацюшэўскага.
«100 год там у ва ўсіх былі коні, а ў багатых — машыны. Сёння ва ўсіх ёсць машыны, а коні звычайна ёсць у вельмі багатых…,» — напісала Наталля.
У выніку праз спрэчку фотаздымак быў выдалены. Наталля прэзентавалася ў інтэрнэце як прафесійны дызайнер адзення, топ-менеджар кампаніі DeluxeGroup, салона ювелірных упрыгожванняў, гадзіннікаў і аксесуараў класа люкс. Ёсць нават інтэрв'ю з ёй, дзе яна распавядае пра трэнды моды.
А вось інфармацыі пра часопіс мала. Ёсць толькі нататка на сайце marketing.by, пра тое што наклад часопіса складае 3000 асобнікаў, а рэкламны разварот каштуе там $3000. Застаецца толькі інстаграм.
Там мы знайшлі яшчэ больш цікавых цытатаў. Вось самыя ўражлівыя з іх:
З якімі цытатамі згодныя? Пішыце ў каментарах!
* * *