На поўначы Лондана прагрымеў выбух, пацярпелі два чалавекі, у тым ліку паліцэйскі, паведамляюць інфармагенцтвы.
Інцыдэнт адбыўся ў адным з жылых дамоў. У паліцыю паступіў выклік у сувязі з парушэннем грамадскага парадку. Пасля таго, як вартавыя правапарадку ўвайшлі ў дом, прагрымеў выбух.
Паводле апошняй інфармацыі, пацярпелі два чалавекі: мужчына атрымаў сур'ёзныя апёкі, а афіцэр паліцыі паранены ў руку.
Прычына выбуху пакуль не паведамляецца. Пачатае расследаванне.





